Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядомыя асобы, удзельнікі нашых перадач адкажуць на пытаньні анкеты “Свабоды”. Чытайце на сайце і слухайце ў эфіры.

Першым на пытаньні анкеты “Свабоды” адказаў грамадзкі рэдактар новага тыдня, старшыня Лідзкай раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы, сябра сойму БНФ “Адраджэньне” і партыі БНФ, рэдактар газэты “Наша слова” і краязнаўчага часопісу “Лідскі летапісец” Станіслаў Суднік.

a)

Што для вас свабода?

– Магчымасьць жыць у свабоднай, незалежнай Беларусі.

Што найбольш абмяжоўвае вашу свабоду?

– Мае абавязкі і мая адказнасьць за тое, што раблю.

Што для вас шчасьце?

– Спакой за будучыню дзяцей і ўнукаў.

Чаго вы найбольш баіцеся?

– Бясьсільля ў чым-небудзь.

Які талент вы хацелі б мець?

– Прыгожа сьпяваць.

Кім з сучасьнікаў вы захапляецеся?

– Не ствары сабе куміра.

Што вы найбольш любіце рабіць?

– Жыць.

Калі б можна было пражыць жыцьцё яшчэ раз, што б вы зьмянілі?

– Можа, абмінуў бы нейкія памылкі.

Якую найлепшую параду вы атрымалі?

– Калі ня ты, то хто?

Які ваш улюбёны дэвіз?

– Бог, Гонар, Айчына!

b)

У якой палітычнай сыстэме вы хацелі б жыць?

– Дэмакратыя.

У якой краіне вы хацелі б жыць?

– Беларусь.

У якую эпоху вы хацелі б жыць?

– Цяпер.

Калі б вы сталі кіраўніком Беларусі, што б зрабілі найперш?

– Вярнуў бы народу яго мінулае і пасяліў бы веру ў будучыню.

Якія адносіны Беларусь павінна мець з Эўразьвязам?

– Узаемавыгадныя.

Якія адносіны Беларусь павінна мець з Расеяй?

– Узаемавыгадныя.

Некаторыя думаюць так: “Хай дыктатура, абы свая”. А вы?

– Хай хоць дзесяць дыктатур, абы нацыянальныя.

Калі і як у Беларусі зьменіцца ўлада?

– Калі “сасьпее” грамадзтва.

Калі беларусы загавораць па-беларуску?

– Пры гэтым пакаленьні.

Што будзе, калі беларусы не загавораць па-беларуску?

– Такога быць ня можа, бо ня можа быць ніколі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG