Лінкі ўнівэрсальнага доступу

29 жніўня ва ўрочышчы Курапаты адбылася традыцыйная акцыя ўшанаваньня забітых і пахаваных там ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Удзельнікі называюць мерапрыемства грамадзянскім і агульнаграмадзкім, запрашаючы далучацца ўсіх неабыякавых да сваіх продкаў і гісторыі людзей.

Адзін з удзельнікаў і ініцыятараў акцыі Вячаслаў Сіўчык кажа, што са студзеня 2007-га году, калі адбылася першая акцыя, яна займела характар традыцыйны. Сёньняшняя сустрэча ў Курапатах адбываецца напярэдадні гадавіны пачатку другой сусьветнай вайны:

“Акцыя, якая адбываецца сёньня, 29-га жніўня, - гэта акцыя ўшанаваньня памяці ахвяр 1939-га году. Жыхары Заходняй Беларусі таксама сталі ахвярамі сталінізму і знайшлі свой вечны спакой у Курапатах. 23 жніўня, на 70-годзьдзе падпісаньня пакта Молатава- Рыбэнтропа, беларуская грамадзкасьць наведала Катынь. Сёньня, акрамя ўшанаваньня памяці ахвяр сталінізму, мы таксама паведамім аб бліжэйшых акцыях, бо 1 верасьня гадавіна пачатку Другой сусьветнай вайны”.

Адзін з актывістаў Маладога Фронту Міхась удзельнічае ў акцыі ўшанаваньня першы раз. Ён лічыць, што галоўная місія сёньняшняга мерапрыемства – гэта малітва:

“Галоўнае – прыйсьці і памаліцца за ахвяраў, якія бязьвінна, ні за што былі забітыя камуністычнай уладай, нагадаць, да чаго можа прывесьці абыякавасьць людзей, каб людзі памяталі”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG