Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падышоў да заканчэньня наш летні праект – "АБЛОГА. ТЫДЗЕНЬ З БЛОГЕРАМ” - аўтарскі агляд самых цікавых публікацый, камэнтароў, дыскусій у беларускай блогасфэры ад вядомых блогераў.


Пяць разоў на тыдзень вядомыя блогеры рабілі аўтарскія агляды самых цікавых публікацый, камэнтароў, дыскусій у беларускай блогасфэры. Цягам трох месяцаў з намі былі блогеры budimir, czerniec, czy, brazgotka, lionellia, _extraneus_, ku_palinka , balachon, antanian, kryscina, ryzhkou, arbogast , а таксама з аглядамі сайтаў – Уладзімер Бараніч. Апошнім у гэтым выбітным сьпісе быў культуроляг і мастак Юрась Барысевіч.

Дзякуй нашым аўтарам і чытачам. Заставайцеся са “Свабодай”!


Пра свабоду слова


Палітоляг Уладзімер Мацкевіч узьнімае важную праблему - ці варта людзям, якія прафэсійна не зьвязаныя з апазыцыяй, “сьвяціцца” ў незалежных сродках інфармацыі, асабліва на спадарожнікавым тэлеканале “БелСат”? У якасьці прыкладу ён распавядае пра настаўніцу адной зь менскіх школаў, якую звольнілі з працы пасьля ўдзелу ў перадачы. І бараніць свае правы яна не гатовая, бо тады не ўладкуецца працаваць і ў іншую школу. Камэнтатары ўсё ж раяць змагацца.


Прэзыдэнт клонаў


Адзін з ідэолягаў новага расейскага імпэрыялізму Аляксандар Дугін, вядомы даўгой барадой і экстравагантнымі заявамі, што неабходна, прыкладам, адрадзіць апрычніну, а ўсю зямлю ў Маскве перадаць праваслаўнай царкве, сёньня ў інтэрвію інтэрнэтаўскаму тэлеканалу заклікаў блогера “закрэсьліцца”. Маўляў, ня царская гэта справа - пісаць у блогах: “Мядзьведзеў, далучыўшыся да блогасфэры, зрабіўся прэзыдэнтам пачвараў і дурняў, сымулякраў і клонаў”. Гэта Дугін, відаць, і пра сябе сказаў, бо таксама мае блог (але пачытаць там няма чаго). Блогеры, вядома, абураюцца - напрыклад, тут у дзёньніку, бадай, лепшага сеціўнага мастака Васі Ложкіна, аўтара “шэдэўраў” такога кшталту:



Кантаград


Тэатральная рэжысэрка (дарэчы, адна з найлепшых у Расеі, хоць мясцовым уладам гэты тэатар, на жаль, не патрэбны) разважае, чаму Калінінград захаваў савецкую назву, а з назваў іншых гарадоў імёны савецкіх правадыроў усё ж прыбралі. Расейская адміністрацыя вагалася, ці не даруйнаваць рэшткі Кёнігсбэргу дашчэнту, у тым ліку сабор:



Уратавала і бажніцу, і рэшткі нямецкага гораду тое, што там колісь жыў і быў пахаваны філёзаф Імануіл Кант, зь якім завочна палемізаваў Ленін. Напэўна, чыноўнікі нават не чыталі Леніна, але памяталі, што імёны правадыра рэвалюцыі і нямецкага філёзафа нейкім чынам спалучаныя. Цяпер калінінградцы супраць таго, каб вярнулася назва Кёнігсбэрг, але маглі б пагадзіцца на Кантаград. Або старую славянскую назву Каралявец.


Славянская ёга


Рэлігіязнаўца зь Вены параўноўвае крэндзелі, у якія часам складаюцца постаці людзей, што выпілі лішняга, з практыкаваньнямі індыйскіх ёгаў. “Гэтыя здымкі, - кажа аўтар, - лепш за ўсялякія словы пацьвярджаюць тэорыю пра блізкую роднасьць старажытных русічаў зь ведычнымі рышы (індуісцкімі філёзафамі)”:





Русічы, спажыўшы цудатворнай Сомы, практыкуюцца ў ягічных асанах. Занураюцца ў сузіраньне Абсалюту зь ягонымі бясконцымі атрыбутамі...”

Вось тут можна пабачыць іншыя паралелі.

Камэнтатары мяркуюць, што расейскія мужчыны круцейшыя за індыйскіх ёгаў, бо робяць цуды з уласным целам без мэтанакіраваных трэніровак.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG