Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Гаўрылін вярнуўся на радзіму


28 жніўня Сяргей Гаўрылін, які назваў сябе былым інфарматарам КДБ, вярнуўся з Бэрліну ў Гомель. Пра гэта ён паведаміў карэспандэнту “Свабоды” праз інтэрнэт.


"Я ўжо дома. Прабачце, але для мяне ўсё скончылася. Я на волі і шчасьлівы, а раней ужо сказаў усё, што хацеў. Таму ніякіх інтэрвію больш ня будзе. Бывайце”, — напісаў Сяргей Гаўрылін.

Былы дэмакратычны актывіст з Гомелю Сяргей Гаўрылін зьехаў у Бэрлін і там выставіў у інтэрнэце свой дзёньнік, у якім прызнаўся, што супрацоўнічаў з КДБ. Акрамя нэгатыўных зьвестак пра беларускія спэцслужбы, Сяргей Гаўрылін зьмясьціў у сваім дзёньніку крытычныя заўвагі на адрас беларускай апазыцыі.

27 жніўня Сяргей Гаўрылін, у якога канчалася шэнгенская віза, паведаміў праз інтэрнэт, што зьбіраецца вяртацца дамоў і не выключае, што на мяжы яго арыштуюць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG