Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заўтра ў царкве “Новае жыцьцё” - новы маратон


У Менску працягваецца супрацьстаяньне вернікаў царквы “Новае жыцьцё” з гарадзкімі ўладамі за будынак царквы, які раней быў кароўнікам прыгараднай гаспадаркі, а цяпер адсуджаны на карысьць Менскага гарвыканкама.


У царкве “Новае жыцьцё” кругласутачна дзяжураць вернікі, вядзецца бесьперапыннае маленьне. Пакуль некалькі дзесяткаў чалавек, мяняючы адзін аднаго, моляцца за тое, каб вырашыўся канфлікт царквы са сталічнымі ўладамі, тыя робяць свае захады адносна лёсу будынка. Юрыст царквы Сяргей Луканін паведаміў пра апошні ліст з фонду “Менгармаёмасьць”, які належыць да структур Менскага гарвыканкаму:

Сяргей Луканін
“У лісьце нам паведамілі, што права прыватнай уласнасьці на будынак яны бяз нас перапісалі. Калі яшчэ некалькі дзён таму гэтае права было за намі, то зараз яно перайшло да фонду “Менгармаёмасьць”. Пра гэта нас інфармуюць”.

У фондзе “Менгармаёмасьць” спаслаліся на закон, паводле якога ўласнасьць могуць перадаць прымусова, калі добраахвотна не выконваецца судовае рашэньне аб перадачы будынка царквы Менгарвыканкаму. Далейшыя крокі чыноўнікаў адносна царквы ў фондзе камэнтаваць адмовіліся.

Сяргей Луканін кажа, што рашэньне аб перадачы права на ўласнасьць азначае тое, што вернікі з уладальнікаў будынка ператварыліся ў яго захопнікаў і цяпер можна чакаць любых дзеяньняў улады. “Вернікі вырашылі не аддаваць царкву”, - заявіў Сяргей Луканін. Журналістаў цяпер у залю, дзе адбываецца маленьне, не пускаюць.

Тым часам пастары больш як 50 пратэстанцкіх цэркваў Беларусі напісалі адкрыты ліст да Аляксандра Лукашэнкі ў абарону царквы “Новае жыцьцё”. Пра сытуацыю з царквой ведае ўсё болей людзей у Беларусі і ў сьвеце. Учора ў Варшаве вернікі царквы “Новае жыцьцё” распавялі пра сваю барацьбу польскім журналістам і журналістам спадарожнікавага каналу “Белсат”, што вяшчае на Беларусь.

У суботу, 29 жніўня ў царкве “Новае жыцьцё” зноў чакаюць прыезду больш як тысячы вернікаў, якія правядуць чарговы малельны маратон, паведаміў Сяргей Луканін.

У царкве вернікі ня толькі моляцца, але і абмяркоўваюць свае праблемы

Наста абараняе царкву разам з дарослымі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG