Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славацка-вугорскі канфлікт


Невядомае аўто атакавала машыну славацкага пасла ў Будапэшце, спрабуючы выціснуць яе з дарогі. У будынак славацкай амбасады ў Будапэшце невядомыя кінулі дзьве пляшкі з запальнай вадкасьцю.

Гэта не эпізоды з фантастычнага фільму. Гэта рэальнасьць апошніх некалькіх дзён у славацка-вугорскіх дачыненьнях. Канфліктуюць краіны-суседкі, члены Эўразьвязу, якія яшчэ ў пачатку ХХ стагодзьдзя ўваходзілі ў адну дзяржаву – Аўстра-Вугоршчыну.

У Славаччыне нядаўна прынялі новы закон аб абароне славацкай мовы. З 4,5 мільёнаў насельніцтва краіны каля паўмільёна – вугорцы. Братыслава абвінавачвае вугорцаў у тым, што яны не выконваюць закон. Будапэшт накіраваў скаргу ў ААН аб парушэньні правоў вугорцаў у Салаваччыне. Справа дайшла да таго, што некалькі дзён назад у Славаччыну не ўпусьцілі прэзыдэнта Вугоршчыны Ласла Шаёма, які ехаў на адкрыцьцё помніка аднаму з каралёў – заснавальніку Вугоршчыны...

Цалкам матэрыял пра славацка-вугорскі канфлікт чытайце на сайце ўкраінскай службы нашага радыё.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG