Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агляд тэлефанаваньняў на “Свабоду” за 27 жніўня, чацьвер.


СЛУХАЦЬ:


Вернікі менскай пратэстанцкай царквы “Новае жыцьцё” адмаўляюцца аддаваць уладам будынак царквы. Ад 21 жніўня ён лічыцца маёмасьцю Менгарвыканкаму, і людзей могуць выдаліць з царквы гвалтоўна. Некалькі дзясяткаў чалавек папераменна знаходзяцца ў храме. Камэнтар слухачкі “Свабоды”:

Ціна: “Не ідуць у мяне з галавы гэтыя людзі, якіх пазбаўляюць царквы, гэтага кароўніка. Якая розьніца, якой веры людзі прытрымліваюцца? Суботнікі яны там, пратэстанты, каталікі. Бог адзіны для ўсіх, проста ў кожнай веры свая назва. Выганяць людзей з царквы — гэта ўжо папахвае сапраўдным камунізмам, бальшавізмам, калі падрывалі цэрквы, званіцы, калі палілі абразы — гэта ўжо сапраўдны сталінізм. І зьнішчыць царкву — гэта варварства”.

Далей слухач задае пытаньне:

Спадар: “Вітаю, паважаная “Свабода”. Тыдзень таму беларускае тэлебачаньне паказала сюжэт, у якім адзін зь лідэраў праваабаронцаў сам сабе пасылаў пагрозы ад імя РНЕ і, на гэтым спэкулюючы, патрабаваў гранты з замежжа, якія сапраўды атрымліваў. Хацелася б па гэтым сюжэце атрымаць камэнтар ці карэспандэнта Радыё Свабода, ці саміх праваабаронцаў”.

Адказвае сябра праваабарончага цэнтру “Вясна” Ўладзімер Лабковіч:

“Шаноўнага слухача цікавіць сытуацыя, зьвязаная зь Леанідам Сьвецікам. Мы абсалютна перакананыя, у нас няма аніякіх сумневаў — бо мы былі і на працэсе, і самі добра ведаем спадара Сьвеціка, — што ўсё гэта зьяўляецца тыповай правакацыяй беларускіх спэцслужбаў, якая скіраваная на дыскрэдытацыю спадара Сьвеціка і праваабарончага руху ў Беларусі. У тым матэрыяле не было ні слова праўды. Выклікае толькі горыч і сум, што ўсімі сродкамі выстаўляюць у непрыглядным сьвятле чалавека, які, безумоўна, зьяўляецца пацярпелым”.

У наступных тэлефанаваньнях слухачы камэнтуюць ініцыятыву магілёўскага аблвыканкаму пра вяртаньне беларускай мовы ў штодзённае жыцьцё:

Ніна Ярмалінская, Салігорск: “Будзем спадзявацца, што рашэньне Магілёўскага аблвыканкаму пра адраджэньне беларускай мовы не застанецца на паперы, а будзе распаўсюджана па ўсёй краіне, бо бяз роднай мовы ня можа пасьпяхова разьвівацца ні эканоміка, ні культура, ні адукацыя”.

Фёдар Лашкевіч: “Як мы даведаліся, Магілёўскі аблвыканкам зацьвердзіў праграму ў падтрымку роднай мовы. Ад самага пачатку гэтая вестка выклікае недавер. Замест усебаковай і глыбокай праграмы па падняцьці роднай мовы нам падаюць штосьці абмежаванае”.

Ільля Копыл: “Шмат якія слухачы занепакоены станам беларускай мовы, тэлефануюць пра гэта на “Свабоду”. Шаноўныя слухачы, дык давайце мы ўсе, прыхільнікі радыё Свабода, дапаможам роднай мове. Першы крок, які мы ў стане зрабіць, — гэта падпісацца на газэту “Наша Слова”. Кошт падпіскі — 8190 на квартал, 2730 на месяц. Грошы невялікія. Ну, ня вып’еце бутэльку піва, затое раз на тыдзень у вас будзе цікавая на роднай мове газэта”.

Працягваем праграму выказваньнямі на розныя іншыя тэмы:

Спадар: “Зараз увайшло ў звычку праводзіць дні цьвярозасьці. Я асабіста ў іх ня бачу аніякага сэнсу. Чалавек перад гэтым днём назапасіць сьпіртнога, ці ў нейкай краме дамовіцца, прадавец не пабаіцца гэтага распараджэньня. Нават міліцыя кажа, што гэты дзень павінен насіць рэкамэндацыйны характар, то бок гаспадары крамаў хочуць — прадаюць сьпіртное, хочуць — не прадаюць. Поўна кропак, дзе можна запасьціся. Я лічу, што гэтыя дні цьвярозасьці носяць чыста паказушны характар, каб паказаць, што ўлада змагаецца з алькагалізмам, робіць нейкія захады, і ўсё на гэтым”.

Лявон, Гомель:

“Вісіць нуда над родным краем,
Глыбее нашых душ разлом.
Ня тыя гімны мы складаем,
Ня тыя песьні мы пяём.

Ня тым паверылі аддана,
Ня тых мы выбралі ва ўрад.
О наша вечная рахманасьць!
О неспадзеўнасьць нашых страт!

Мы быццам дома і ня дома,
Радня мы ўсе і не радня,
А ўрад, ня ведаючы стомы,
Гняце і бэсьціць нас штодня.

А нам нібы ўсё даспадобы,
Уціск, вярхоўная мана,
Ня прагнем болей мы свабоды,
Нашто рахманым нам яна?

Жывём у рэчышчы з падману,
Плывём, абы кудысьці плыць,
І не здаецца нам, рахманым,
Што трэба волю бараніць”.

Шаноўныя слухачы! Нагадаем: тэлефон “Свабоды” ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: + 375 29 391 22 24. Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабо
да.
XS
SM
MD
LG