Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі аўтобус патрапіў ў аварыю ў Латвіі


Сёньня а 4 гадзіне патрапіў у аварыю рэйсавы аўтобус Менск — Рыга. Здарэньне адбылося ў Латвіі за тры кілямэтры ад беларуска-латвійскай мяжы.

Аўтобус беларускай вытворчасьці “МАЗ” зьехаў з праежджай часткі пад адхон і перакуліўся. У ім ехалі 38 чалавек. Пра здарэньне апавёў магілёвец Ігар Каваленка.

“Трох чалавек адвезьлі ў бліжэйшы шпіталь латвійскія мэдыкі. Пра іх стан нічога сказаць не магу. З астатнімі нібыта ўсё ў парадку. Аўтобус — зь менскага аўтапарку № 2. Паліцыя на васьмі машынах нас падвезла да Дзьвінску (Даўгаўпілса) на аўтавакзал. Там мы набылі за свае грошы квіткі й цяпер едзем у Рыгу на латвійскім аўтобусе. Мы тэлефанавалі і ў амбасаду, і ў аўтапарк — ніхто нам не дапамог. Як адбылася аварыя, ніхто ня ведае, бо ўсе спалі”.
XS
SM
MD
LG