Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве выяўлены першы хворы на грып А/H1N1. Гэта дзесяцігадовая дзяўчынка. Яна знаходзілася на аздараўленьні ў Вялікай Брытаніі. Па вяртаньні на радзіму ёй стала кепска. Мэдычнае абсьледаваньне выявіла ў яе вірус грыпу.

Цяпер яна знаходзіцца ў адной з магілёўскіх лякарняў. Паводле мэдыкаў, стан яе здароўя здавальняючы.

За мяжой на аздараўленьні знаходзяцца яшчэ каля трох дзясяткаў дзяцей і іх дарослых суправаджаючых з Магілёва. Па вяртаньні іх абсьледуюць мэдыкі.

На Магілёўшчыне грып А/H1N1 21 жніўня быў пацьверджаны ў трох школьнікаў з Асіповічаў. Потым яшчэ ў двух. 16 жніўня яны вярнуліся з адпачынку ў Вялікай Брытаніі. Усяго ж у інфэкцыйным аддзяленьні Асіповіцкай раённай бальніцы знаходзіліся восем чалавек з сымптомамі вострай рэсьпіраторнай віруснай інфэкцыі. Паводле апошняй інфармацыі мэдыкаў, двое дзяцей выпісаныя, але застаюцца пад наглядам лекараў.
XS
SM
MD
LG