Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахова нацыянальнага парку загадала эколягу выселіцца з гатэлю і пакінуць цэнтральную сядзібу ў Камянюках.

Валеры Дранчук прыехаў, каб аказаць інфармацыйную падтрымку плэнэру “Белавежа-600”.

Плэнэр прымеркаваны да 600-годзьдзя запаведнасьці Белавескай пушчы. Сярод яго заснавальнікаў — Саюз мастакоў і адміністрацыя Берасьцейскай вобласьці. 600 год таму вялікі князь літоўскі Ягайла абмежаваў паляваньне ў пушчы.

Для працы эколяг меў акрэдытацыю Саюзу мастакоў.

Дранчук выправіўся з Камянюкаў фатаграфаваць пушчу. На зваротным шляху яго спыніла ахова і загадала пакінуць нацыянальны парк.

“Мастакі ўспрынялі гэта як шок. Яны думалі, што працуюць у райскім месцы”, — кажа Валеры Дранчук.


Валеры Дранчук
Эколяг, журналіст, кіраўнік грамадзянскай ініцыятывы "TERRA-Канвенцыя". Выдаваў прыродалюбную газэту “Белавеская пушча”. Аўтар кніг, экалягічных выданьняў і фотавыставаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG