Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 26 жніўня на тэрыторыі Беларусі і іншых краін Арганізацыі дамовы пра калектыўную бясьпеку пройдуць супольныя вучэньні АДКБ.


Расею на вучэньнях у Беларусі будуць прадстаўляць батальён 98-й паветрана-дэсантнай дывізіі і спэцпадразьдзяленьні “Рысь” і “Зубр”, а таксама 294-ы цэнтар Міністэрства надзвычайных сытуацый Расеі, які спэцыялізуецца на апэрацыях высокай рызыкі.

На вучэньнях будуць адпрацоўвацца сытуацыі для выкарыстаньня Калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня, паведаміў Інтэрфаксу прэсавы сакратар Аб'яднанага штабу АДКБ. Вучэньні працягнуцца да сярэдзіны верасьня.

Асаблівасьць вучэньняў — удзел значных сілаў авіяцыі: больш за 20 розных самалётаў і верталётаў. Будуць задзейнічаныя самалёты Ту-22М3, Су-24, Су-27 і Су-25, Іл-76, верталёт Мі-8МТВ.


ШТо такое АДКБ?


АДКБ — Арганізацыя Дамовы пра калектыўную бясьпеку. Дэкляраваныя мэты арганізацыі — умацаваньне міру, міжнароднай ды рэгіянальнай бясьпекі й стабільнасьці, калектыўная абарона незалежнасьці, тэрытарыяльнай цэласнасьці і сувэрэнітэту дзяржаў-удзельніц. Дасягаць іх арганізацыя павінна найперш палітычнымі сродкамі.

Гісторыя АДКБ пачалася 15 траўня 1992 году, калі Армэнія, Казахстан, Кіргізія, Расея і Таджыкістан падпісалі ў Ташкенце дамову пра калектыўную бясьпеку. Беларусь далучылася да гэтай дамовы 31 сьнежня 1993 году. Падпісаньню супраціўлялася Апазыцыя БНФ у Вярхоўным Савеце, і нейкі час дамову адмаўляўся падпісаць сьпікер Станіслаў Шушкевіч.

На сёньня, акрамя гэтых шасьці краінаў, у арганізацыю таксама ўваходзіць Узбэкістан. У 1990-я гады чальцамі арганізацыі таксама былі Азэрбайджан і Грузія. Калі ў 1999-м прыйшоў час працягваць дзеяньне дамовы, зь яе выйшлі Азэрбайджан, Грузія й Узбэкістан. Гэтыя дзяржавы, а таксама Ўкраіна, утварылі арганізацыю ГУУАМ, арыентаваную на супрацоўніцтва з эўрапейскімі структурамі. Пасьля крывавых падзей 2005-га году ў Андыжане, за якія рэжым Іслама Карымава быў жорстка крытыкаваны сусьветнай супольнасьцю, але фактычна падтрыманы Расеяй, Узбэкістан заявіў пра выхад з ГУУАМ. Праз год яго прынялі назад у АДКБ.

Мікалай Бардзюжа
Найвышэйшы орган АДКБ — Рада калектыўнай бясьпекі, якую складаюць кіраўнікі дзяржаў-удзельніц.

Генэральны сакратар АДКБ — Мікалай Бардзюжа, колішні супрацоўнік КДБ СССР, былы кіраўнік Фэдэральнай памежнай службы, мытнага каміэту і Рады Бясьпекі Расеі, кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Барыса Ельцына.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG