Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд вырашае лёс Партыі свабоды і прагрэсу


Устаноўчы зьезд Партыі свабоды і прагрэсу, 18 красавіка 2009 году
Устаноўчы зьезд Партыі свабоды і прагрэсу, 18 красавіка 2009 году

26 жніўня а 17-й гадзіне Вярхоўны суд абвесьціць вэрдыкт па скарзе аргкамітэту ў справе стварэньня Партыі свабоды і прагрэсу на дзеяньні Міністэрства юстыцыі.

Мін’юст адмаўляецца рэгістраваць партыю.

Цягам двух дзён у судзе адбываліся спрэчкі. Прадстаўнік Міністэрства юстыцыі Аляксандар Харытон настойваў на тым, што пры правядзеньні статутнага зьезду былі дапушчаныя шматлікія парушэньні, у выніку чаго зьезд нельга назваць легітымным

Са свайго боку, прадстаўнікі аргкамітэту на чале з Уладзімерам Навасядам аспрэчвалі некаторыя парушэньні, а тыя, якія прызнавалі, лічылі неістотнымі.

У Беларусі афіцыйна зарэгістравана 15 палітычных партыяў.

Зь Міністэрствам юстыцыі таксама судзіцца партыя “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”.

Падала дакумэнты на рэгістрацыю Беларуская партыя працоўных.

У верасьні свой статутны сход плянуе правесьці Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя свабоды.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG