Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пражывае 9,6 мільёна чалавек


За год насельніцтва скарацілася на 12,9 тысячаў чалавек. Па стану на 1-га жніўня ў Беларусі пражывае 9662,9 тыс. чалавек.

За студзень-ліпень нарадзілася 63,7 тысячаў дзяцей. Гэта на 2 тысячы болей, чым за такі самы пэрыяд летась.

Памерла – 79,7 тыс. чалавек - на 0,8 тыс. чалавек болей.

За першыя сем месяцаў у Беларусь прыехала 11 282 чалавек. Зьехала - 4 256 чалавек.

За студзень-ліпень 2009 у параўнаньні з такім самым пэрыядам летась колькасьць зарэгістраваных шлюбаў павялічылася на 8,6%. Колькасьць разводаў скарацілася на 5,6%.

Насельніцтва Беларусі па абласьцях. (тысячаў чалавек)

Дадзеныя Белстату
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG