Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэдсястру пакаралі 7 гадамі зьняволеньня


Сёньня Чыгуначны суд Гомеля абвясьціў вырак мэдсястры абласнога дома дзіцяці — 7 гадоў зьняволеньня.

Яна прызнаная вінаватай у неналежным выкананьні сваіх абавязкаў, але мае права яшчэ аспрэчыць вырак у вышэйшай судовай інстанцыі.

Празь недагляд мэдсястры адна з паўтарагадовых дзятдомаўскіх сясьцёр-блізьнят памерла, а другая атрымала цяжкія траўмы. Паводле высноваў судова-мэдычнай экспэртызы, сьмерць дзяўчынкі наступіла ад разрыву правай долі печані й закрытай траўмы жывата. На целе ў яе былі сінякі. Мэдсястра патлумачыла, што падчас купаньня ў ванным пакоі дзяўчынка ўпала і стукнулася аб кафляную падлогу.

У гэты час сястрычка плакала ў спальні. Паводле сьледзтва, мэдсястра падхапіла яе з ложка й стукнула. Траўмы другая дзяўчынка атрымала падобныя да тых, што і яе памерлая сястра. Але ў шпіталі ёй зрабілі апэрацыю, і яна ачуняла.

Абедзьве дзяўчаткі нарадзіліся ў лістападзе 2007 году ў Жлобінскім раёне. У Гомельскі абласны дом дзіцяці іх прывезьлі летась, пасьля таго як іхнюю біялягічную маці пазбавілі мацярынскіх правоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG