Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны валютны фонд ня выключае магчымасьці прыняцьця новай крэдытнай праграмы для Беларусі ў 2010 годзе, паведамілі Інтэрфаксу ў адміністрацыі прэзыдэнта.

Падчас сустрэчы з дырэктарам Эўрапейскага дэпартамэнту МВФ Марэкам Бэлькам кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімер Макей агучыў пажаданьне беларускага боку, каб пры выпрацоўцы сваіх рэкамендацыяў МВФ улічваў нацыянальныя асаблівасьці сацыяльна арыентаванай беларускай эканомікі.

Бягучая крэдытная праграма stand-by разьлічаная на 2009-2010 гады.



У студзені 2009 году МВФ ухваліў выдзяленьне Беларусі стабілізацыйнага крэдыту ў памеры 2,46 мільярда даляраў пад рэалізацыю праграмы рэформаў, якая разьлічана на 15 месяцаў.

Першы транш крэдыту — 788 мільёнаў даляраў — паступіў у Беларусь у студзені.

Беларусь уваходзіць у МВФ з 1992 году. За гэты час яна атрымала два траншы крэдыту па праграме сыстемных рэформаў: у жніўні 1993 году (98 млн. даляраў) і ў лютым 1995 году (101,7 млн. даляраў), а таксама адзін транш крэдыту stand-by у верасьні 1995 году (101,7 млн. даляраў). Пазьней фонд спыніў выдзяленьне Беларусі крэдытаў з прычыны неадпаведнасьці эканамічнай палітыкі ўраду рэкамэндацыям МВФ.
XS
SM
MD
LG