Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі шырыцца бартэр


Банкаўскі сэктар Беларусі адзначаецца высокай ступеньню рызыкі ў міжнародным кантэксьце. Гэта вынікае са справаздачы службы крэдытных рэйтынгаў Standard & Poor's у Лёндане. Паводле аналітыкаў, у Беларусі назіраецца высокая верагоднасьць дэфолтаў і марудныя тэмпы прыватызацыі.

Як вынікае з дакумэнту “Ацэнка краінавых рызыкаў банкавага сэктару. Беларусь”, поруч з такімі краінамі, як Азэрбайджан, Казахстан, Нігерыя, Віетнам і Коста-Рыка, Беларусь належыць да групы 9 (перадапошняй з 10).

“Падстава для такой ацэнкі — высокі ўзровень эканамічных ды галінавых рызыкаў банкавага сэктару зь перавагай дзяржаўнай формы ўласнасьці, на якую робяць нэгатыўны ўплыў скарачэньне вонкавай ліквіднасьці, высокая верагоднасьць карпаратыўных дэфолтаў, пагаршэньне фінансавага стану хатніх гаспадарак і марудныя тэмпы прыватызацыі”, — мяркуюць аналітыкі Standard & Poor's.

Тым часам, паводле заходніх экспэртаў, у Беларусі, як і ў шэрагу іншых краін былога СССР, усё большае значэньне адыгрываюць бартэрныя зьдзелкі.

Паводле нямецкага эканамічнага выданьня Handelsblatt, бартэрны гандаль быў характэрны для 1990-х гадоў, калі некаторыя фірмы праводзілі праз падобны абмен таварамі больш за 50% сваіх зьдзелак. Сёньня маштабы, зразумела, меншыя. Бартэрны гандаль расьце найперш таму, што прадпрыемствам (асабліва невялікім) стала вельмі цяжка атрымліваць крэдыты.

Як лічаць экспэрты, “крэдыты — гэта наркотык эканомікі. Прадпрыемствы, якія падселі на крэдыты, у пэрыяд крызысу нічога ня могуць заплаціць. Хіба толькі натуральнымі прадуктамі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG