Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два новыя выпадкі захворваньня на "сьвіны" грып


Яшчэ два выпадкі "сьвінога" грыпу лябараторна пацьверджаныя ў Беларусі.


Як паведамляе БелаПАН, вірус выяўлены ў дваіх школьнікаў, якія вярнуліся з адпачынку ў Вялікай Брытаніі. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Вольга Шульпіна.

Паводле яе слоў, на сёньняшні дзень у Беларусі лябараторна пацьверджаныя шэсьць выпадкаў захворваньня. Першым быў грамадзянін Кітая – асьпірант БДУ, пасьля — пяцёра дзяцей з Асіповічаў, якія вярнуліся зь Вялікай Брытаніі.

Шульпіна нагадала, што кітайца ўжо выпісалі з бальніцы, а ў школьнікаў цячэньне хваробы “вельмі лёгкае”.
XS
SM
MD
LG