Лінкі ўнівэрсальнага доступу

140 тысячаў штрафу за "ў"


Міхал Ільін
Міхал Ільін

У Берасьці аштрафавалі маладафронтаўца Міхаіла Ільіна за пікет ля ля помніка ў гонар 1000-годзьдзя горада.


Судзьдзя Ленінскага раённага суду Берасьця Андрэй Канючка прызнаў актывіста “Маладога фронту” Міхаіла Ільіна вінаватым у дробным хуліганстве і аштрафаваў на 140 тысяч рублёў.

Гэты судовы працэс пачаўся яшчэ 18 жніўня, але быў перанесены пасьля патрабаваньня Міхаіла Ільіна прадставіць яму адваката.

Берасьцейскі праваабаронца Раман Кісьляк удакладніў, што ў суд былі выкліканыя супрацоўнікі АМАПу, якія 17 жніўня затрымлівалі ўдзельнікаў пікету ля нядаўна ўсталяванага помніка ў гонар 1000-годзьдзя Берасьця.
У адносінах да удзельнікаў пікету жорстка дзейнічаў міліцыянт у цывільным


“Сьведчаньні тых, хто затрымліваў удзельнікаў пікету, былі недакладныя, а ў некаторых выпадках нават фальшывыя, -- даводзіць Раман Кісьляк.-- У сваю чаргу судзьдзя не прыслухаўся да хадайніцтва Міхаіла Ільіна выклікаць сьведак зь ліку тых, хто назіраў за хадой пікета і затрыманьнямі на ім. Акрамя таго, судзьдзя не надаў увагі зьвесткам, што ў адносінах да удзельнікаў пікету жорстка дзейнічаў міліцыянт у цывільным адзеньні. Супрацоўнікі АМАПу адмовіліся назваць яго імя”.

На паседжаньне суду ня быў дапушчаны каардынатар БНФ па працы з рэгіёнамі Аляксандар Мех.

17 жніўня ў Берасьці ўдзельнікі флэш-мобу ля помніка ў гонар 1000-годзьдзя паставілі да пастамэнта ліст кардону, на якім была намаляваная літара “ў” у чорнай рамцы з жалобнай стужкай. Таксама тут быў ускладзены вянок і запаленыя сьвечкі. На гэтым пікеце Міхаіла Ільіна арыштавалі, ён правёў ноч у пастарунку Ленінскага раёну. Яшчэ адзін удзельнік пікету Дзяніс Турчаняк быў аштрафаваны 18 жніўня на 1 мільён 405 тысяч рублёў.

Помнік у гонар 1000-годзьдзя Берасьця, які ўсталяваны на скрыжаваньні вуліц Савецкай і Гогаля, выклікае шмат спрэчак. У беларускамоўным тэксьце на ім 75 памылак, а беларускай літары “ў” няма ўвогуле.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG