Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Артур Клінаў сядзе ў нямецкі “Цягнік свабоды”


Акцыя “Цягнік свабоды” прысьвячаецца 20-годзьдзю ўцёкаў вялізнай групы ўсходненямецкіх дысыдэнтаў цераз Прагу на Захад.


Мерапрыемства, падрыхтаванае дрэздэнскай праваабаронча-культурніцкай арганізацыяй Kultur Aktiv, пачнецца 1 кастрычніка.

Шлях цягніка, у складзе якога пяць сапраўдных тагачасных вагонаў, пачнецца, як і 20 гадоў таму, у Дрэздэне і пройдзе праз саксонскія чыгуначныя станцыі Фрайбэрг, Хемніц, Плаўэн, Гютэнфюрст, Ноф. Сярод пасажыраў будуць удзельнікі падзеяў 1989 году.

У Празе і на далейшых станцыях у “Цягнік свабоды” будуць падсаджвацца іншыя пасажыры з Усходняй Эўропы, якія ў свой час актыўна выступалі за знос бэрлінскага муру.

На кожным прыпынку, паводле канцэпцыі аўтараў праекту, у вагонах цягніка будуць праходзіць выставы і канцэрты на тэму “Перамены”.

Сярод гэтых мерапрыемстваў — і выстава менскага мастака, пэрформэра і пісьменьніка Артура Клінава “Кіч таталітарызму”.
XS
SM
MD
LG