Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вернікі “Новага жыцьця” сустракаюцца з пасламі ЭЗ


Царква “Новае жыцьцё”

Царква “Новае жыцьцё”

Пастар пратэстанцкай суполкі “Новае жыцьцё” Вячаслаў Ганчарэнка і юрыст царквы Сяргей Луканін запрошаныя на сустрэчу з амбасадарамі краінаў Эўразьвязу.


Сустрэча заплянаваная на 11 раніцы 25 жніўня.

Прадстаўнікі царквы распавядуць пра праблемы, зь якімі сутыкнуліся вернікі, і пра сытуацыю на сёньняшні дзень.

Ад 21 жніўня будынак царквы лічыцца маёмасьцю Менгарвыканкаму. У любы момант вернікаў могуць гвалтоўна выселіць з будынка, які яны набылі і адрамантавалі за свае грошы.


У жніўні 2005 году гарадзкія ўлады пазбавілі вернікаў зямельнага надзелу, а потым і будынку (былога калгаснага кароўніка на ўскрайку Менску), дзе рэлігійная суполка мела юрыдычны адрас. У выніку суполка не прайшла перарэгістрацыі. У 2006 годзе вернікі трымалі галадоўку. Пастара царквы выклікалі ў адміністрацыю прэзыдэнта і паабяцалі вырашыць усе пытаньні ў судзе. Сёлета Вышэйшы гаспадарчы суд пастанавіў адабраць у вернікаў будынак.
XS
SM
MD
LG