Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зарэгістравана больш за 143 тысячы адзінак грамадзянскай зброі. Права на нашэньне і захоўваньне маюць 124 тысячы чалавек.

Паводле Міністэрства ўнутраных спраў, “з агульнай колькасьці ўладальнікаў грамадзянскай зброі, 20 тысяч маюць газавую зброю. Галоўным чынам гэта мужчыны ва ўзросьце 20—50 гадоў”, — перадае Інтэрфакс.

МУС выдаў каля 40 дазволаў на захоўваньне прыватных калекцыяў зброі.

“Чалавек, які зьвяртаецца ў МУС па дазвол на захоўваньне калекцыі зброі, праходзіць грунтоўную праверку. Правяраецца ўсё — пачынаючы ад умоваў для захоўваньня калекцыі і сканчаючы станам здароўя”.

У Беларусі працуе 28 крамаў, якія маюць права прадаваць зброю.

“Той колькасьці крамаў, якія маюць права рэалізоўваць у Беларусі зброю, цалкам дастаткова. Яны задавальняюць попыт жыхароў рэспублікі”, — кажуць супрацоўнікі МУС.

“Ажыятажнага попыту на зброю ў Беларусі няма. Набыцьцё зброі — працэдура досыць дарагая. Акрамя таго, што трэба заплаціць дзяржаўную пошліну, неабходна заплаціць за рэгістрацыю кожнай адзінкі зброі. Сама зброя таксама каштуе досыць дорага”, — паведамілі ў МУС.
XS
SM
MD
LG