Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марэк Бэлька кансультуе Менск


Марэк Бэлька

Марэк Бэлька

У Беларусь прыбыў дырэктар эўрапейскага дэпартамэнту Міжнароднага валютнага фонду Марэк Бэлька.

Да 26 жніўня ён будзе займацца кансультацыямі па артыкуле IV статуту фонду. Гэты артыкул прадугледжвае падаваньне неабходнай інфармацыі для штогадовага агляду разьвіцьця эканомікі краіны-чальца МВФ за папярэдні год.

Ад 18 жніўня па 2 верасьня ў Беларусі працуе група экспэртаў МВФ на чале з кіраўніком місіі фонду Крыстафэрам Джарвісам. Яны праводзяць кансультацыі ў рамках чарговага квартальнага агляду разьвіцьця беларускай эканомікі.

Місія ацэньвае, як урад Беларусі выконвае праграму, падтрыманую крэдытам stand-by памерам у 3,52 мільярда даляраў ЗША. У часе працы місіі заплянаваныя сустрэчы ва ўрадзе, Нацбанку, міністэрствах эканомікі і фінансаў, Адміністрацыі прэзыдэнта, перадае БелаПАН.


Марэк Бэлька — вядомы ў міжнародных фінансавых кругах эканаміст, прафэсар
1990—1996 гг. — кансультант Міністэрства фінансаў Польшчы;
1997, 2001—2002 гг. — міністар фінансаў Польшчы;
2004—2005 гг. — прэм'ер-міністар Польшчы;
2006—2008 гг. — намесьнік генэральнага сакратара ААН — выканаўчы сакратар Эўрапейскай эканамічнай камісіі ААН.
Ад 2008 году — дырэктар эўрапейскага дэпартамэнту МВФ.
XS
SM
MD
LG