Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст у аблозе


Міхась Булавацкі (праваруч) і гісторык Ігар Пушкін
Міхась Булавацкі (праваруч) і гісторык Ігар Пушкін

Старшыня магілёўскай суполкі ПЭН-цэнтру, былы выкладчык унівэрсытэту імя Куляшова Міхась Булавацкі забарыкадаваўся ў пакоі студэнцкага інтэрнату. Ён адмаўляецца яго пакідаць, пакуль ня будзе выканана ягонае патрабаваньне.

“Раніцай мне сказалі, каб я высяляўся, бо пакой будзе апячатаны. Яны матывуюць свае дзеяньні тым, што я засяліўся незаконна, без падпісаньня дамовы. Я на выходных перавёз свае рэчы ў новы інтэрнат, бо ў старым ужо не было як жыць. Яго рыхтуюць да рамонту. Да мяне ўжо прыходзіў камэндант і праз шчыліну прасоўваў дамову на адзін год. Я адмовіўся яе падпісваць. Я патрабую толькі аднаго, каб у дамове быў зьменены яе тэрмін дзеяньня з аднаго году на час рамонту інтэрнату, дзе я жыў з 1979 году”, паведаміў “Свабодзе” Міхась Булавацкі.

Паводле актывіста, выселіць яго з інтэрнатаўскага пакою зьбіраюцца даўно. Прычына такога стаўленьня адміністрацыі ўнівэрсытэту, як лічыць сам спадар Булавацкі, — ягоная актыўная грамадзкая й прафэсійная дзейнасьць. Акрамя ПЭН-цэнтру, ён кіруе яшчэ незарэгістраванай суполкай Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады. Некалі ўваходзіў у мясцовае кіраўніцтва БНФ “Адраджэньне”. Тры гады выкладаў ў Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Працуючы ва ўнівэрсытэце, спадар Булавацкі актыўна крытыкаваў рэктарат за стыль падбору кадраў.
Калі я пагаджуся на падпісаньне дамовы на адзін год, то па яе сканчэньні мяне проста выселяць ...

“Калі я пагаджуся на падпісаньне дамовы на адзін год, то па яе сканчэньні мяне проста выселяць. Паводле Жыльлёвага кодэксу, калі чалавек адпрацаваў у нейкай установе больш за дзесяць гадоў і жыў гэты час у інтэрнаце, то ён зь яго ня можа быць ужо выселены. Акрамя таго, ня можа быць выселены, калі ён на пэнсіі. Гэтыя пазыцыі мяне бароняць. Цяпер яны на падставе рамонту інтэрнату перасяляюць мяне ў іншы інтэрнат на год, а потым скажуць: ты ў ім дзесяці гадоў ня жыў, і выкінуць зь яго”, — кажа Міхась Булавацкі.



Тры дзясяткі гадоў таму Міхася Булавацкага запрасілі працаваць выкладчыкам у Магілёў. Замест кватэры прапанавалі пакой у інтэрнаце. За крытыку начальства яго звольнілі, але праз суд ён аднавіўся на працы. Канфлікт судом, аднак, ня быў вырашаны, і спадар Булавацкі звольніўся сам, пасьля амаль дзевятнаццаці гадоў выкладаньня ў Магілёве. Цяпер жыве з рэпэтытарства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG