Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БСДП (Грамада) застаецца бяз офісу


Анатоль Ляўковіч

Анатоль Ляўковіч

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) змушана вызваліць цэнтральны офіс у Менску.

БСДП(Г) арандуе памяшканьне, якое належыць аднаму з жыльлёва-будаўнічых каапэратываў. У ім месьціцца офіс цэнтральнай, Менскай гарадзкой і чатырох раённых арганізацыяў партыі.

“Новы старшыня ЖСК палічыў, што ранейшы ня меў права здаваць нам у арэнду памяшканьне, і падаў пазоў у гаспадарчы суд Менску. Суд прапанаваў бакам уладзіць канфлікт пры дапамозе пасярэдніка, аднак дамовіцца з ЖСК у нас не атрымалася. Мы змушаны вызваліць памяшканьне”, — сказаў БелаПАНу кіраўнік арганізацыі Анатоль Ляўковіч.

“Знайсьці новы юрыдычны адрас вельмі праблематычна, а паводле закону страта юрыдычнага адрасу пацягне за сабой ліквідацыю партыі”, — дадаў ён.
XS
SM
MD
LG