Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На польска-беларускай мяжы зьявілася Брама свабоды


Лех Валенса

Лех Валенса

У памежных зь Беларусьсю польскіх Кабылянах адбылося ўрачыстае адкрыцьцё Брамы свабоды, у якім узяў удзел колішні прэзыдэнт Польшчы і лідэр першага вольнага прафсаюзу ў краінах камуністычнага блёку Лех Валэнса.

Пра гэта паведамляе Польскае радыё.

У манумэнт умуравалі фрагмэнты Бэрлінскага муру і цагліны з Гданьскай судавэрфі, дзе зарадзілася “Салідарнасьць”.

На браме выбітыя даты “1989—2009”, а таксама словы папы рымскага Яна Паўла II: “Салідарнасьць азначае быць разам зь іншымі і ніколі супраць”.

Паводле Леха Валенсы, вельмі сымбалічна, што Брама свабоды знаходзіцца на шляху ў Беларусь. Зыходзячы з канцэпцыі аўтараў, манумэнт, уставляваны ў геаграфічным цэнтры Эўропы, нагадвае пра зьмены, якія прывялі да падзеньня камунізму ў Эўропе, а таксама пра тое, што Эўропа не заканчваецца на рацэ Буг.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG