Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Асіповічах восем чалавек з сымптомамі грыпу А/H1N1


У інфэкцыйным аддзяленьні Асіповіцкай раённай бальніцы знаходзяцца восем чалавек з сымптомамі вострай рэсьпіраторнай віруснай інфэкцыі. 21 жніўня тром зь іх быў пастаўлены дыягназ — хворы на грып А/H1N1.


“Паступілі яны да нас 17 жніўня. У іх тэмпэратура й лёгкае пакашліваньне былі. Цяпер усе ўжо на галовах ходзяць. Восем чалавек у нас, гэта я вам кажу, каб вы мне больш не тэлефанавалі. Дваіх ужо выпісваем”, — паведаміла ў тэлефоннай гутарцы намесьніца галоўнага лекара бальніцы Ірына Іўчык.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, 16 жніўня група з 38 дзяцей і трох дарослых суправаджаючых вярнулася з аздараўленьня зь Вялікай Брытаніі. 21 жніўня ў траіх дзяцей — двух хлопцаў і дзяўчынкі — быў выяўлены вірус “Каліфорнія” А/H1N1. Пад наглядам лекараў у бальніцы хворыя дзеці прабудуць да сямі дзён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG