Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзкія ўлады зноў даслалі “Новаму жыцьцё” грошы


Сёньня на рахунак царквы "Новае жыцьцё" паступілі грошы - 37 з паловай мільёнаў рублёў.

Гэта адбылося ўжо трэці раз за апошнія тры гады, паведаміў "Свабодзе" юрыст царквы Сяргей Луканін.

Гэта кампэнсацыя за будынак у сталіцы плошчай 1 700 квадратных мэтраў (каля 13 000 даляраў). Раней грошы вернікі пераводзілі назад, адкуль яны трапілі на рахунак. Тое самае вырашана зрабіць і гэтым разам.

Нагадаем: вернікі набылі за свае грошы стары калгасны кароўнік на ўскрайку Менску на пачатку 90-х. Самі яго адрамантавалі, а пазьней зрабілі аўтаномныя камунікацыі – электрычнасьць, каналізацыя, ацяпленьне.
XS
SM
MD
LG