Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першай падзеяй кампаніі стала нядзельная акцыя на плошчы Незалежнасьці ў Менску, калі маладыя людзі прыляпілі карыкатурны плякат на помнік Леніну.

Сёньня ў Генэральную пракуратуру, Савет Міністраў, Канстытуцыйны Суд, Палату прадстаўнікоў і Міністэрства адукацыі былі накіраваны тэксты Рэзалюцыі “Узьяднаньне падзеленай Эўропы: заахвочваньне правоў чалавека і грамадзянскіх свабодаў у рэгіёне АБСЭ ў ХХІ стагодзьдзі”, прынятай на 18-тай штогадовай сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, і адмысловыя звароты, якія ўтрымліваюць наступныя асноўныя патрабаваньні:

- прыняць адпаведныя рашэньні па рэалізацыі парадаў гэтай Рэзалюцыі.

- паспрыяць максымальна шырокаму распаўсюду тэксту гэтай Рэзалюцыі ў беларускім грамадзтве, каб агучыць тыя страшныя падзеі, якія адбываліся ў савецкія часы.

- надрукаваць гэтую Рэзалюцыю ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі; актывізаваць гэтую праблему сярод вучняў школаў і студэнтаў, арганізаваць навукова-практычныя канфэрэнцыі на гэтую тэму і вызначыць час у навучальным пляне пры вывучэніні гісторыі.

- стварыць Камісію па расьсьледаваньню масавых злачынстваў па палітычных, нацыянальных і іншых дыскрымінацыйных матывах у сталінскія часы.

Нагадаем, што ў Рэзалюцыі ўтрымліваецца ініцыятыва аб абвяшчэньні 23 жніўня Днём памяці ахвяраў сталінізму й нацызму.

У рамках кампаніі актывісты "Маладога фронту" будуць ладзіць флэш-мобы, пікеты, зьбіраць подпісы, ладзіць выставы і г.д. Кампанія будзе доўжыцца да 7 лістапада.




Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG