Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вернікі “Новага жыцьця” не пусьцілі ў будынак “гасьцей” зь міністэрства


Яны паведамілі, што ім трэба агледзець будынак і паказалі паперу – акт прыёму будынку на балянс Менгарвыканкаму.

Вернікі растлумачылі “гасьцям”, што агульны сход вырашыў ма знак пратэсту не прапускаць у будынак староньніх людзей, і тыя праз некалькі хвілінаў сыйшлі.

Будынак царквы “Новае жыцьцё” прыняты на балянс гарвыканкаму 21 жніўня і ад таго дня лічыцца маёмасьцю гарадзкіх уладаў.

Вернікі “Новага жыцьця” вычарпалі ўсе юрыдычныя магчымасьці замацаваць будынак за сабой. Аднак на сваім сходзе яны прынялі рашэньне, што гэтым разам ня будуць ладзіць ніякіх акцыяў пратэсту, бо ўпэўненыя, што будынак у рэшце рэшт застанецца за імі.
XS
SM
MD
LG