Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вар'ят напаў на япіскапа з нажом


Уладыка Сафрон
Уладыка Сафрон

На ўладыку Сафрона напалі і паранілі нажом у катэдральным саборы ў імя Трох сьвяціцеляў у Магілёве. Пасьля апэрацыі япіскап Сафрон знаходзіцца ў рэанімацыі.

Раніцай у нядзелю 23 жніўня, калі ўладыка Сафрон рыхтаваўся да блаславеньня вернікаў, да яго падышоў мужчына і ўдарыў яго нажом у жывот, таксама пашкодзіў вены на руцэ, якой япіскап пасьпеў абараніцца ад другога ўдару.

Вернікі затрымалі нападніка і перадалі яго міліцыянтам. Нападнікам аказаўся 36-гадовы мужчына, які стаіць на ўліку ў псыхіятрычнай лякарні. Раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасьці за крадзеж.

Заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу “нанясеньне цяжкіх цялесных пашкоджаньняў”, паведаміў прэсавы сакратар управы унутраных спраў Магілёўскага аблвыканкаму Раман Посахаў.

Цяпер уладыка Сафрон знаходзіцца ў рэанімацыі магілёўскага шпіталя хуткай дапамогі. Стан здароўя стабільны. Паводле дактароў, ён будзе там знаходзіцца каля двух сутак.

Больш інфармацыі ў шпіталі не даюць, спасылаюцца на таямніцу асабістага жыцьця.



Япіскап Сафрон (Юшчук) нарадзіўся 11 красавіка 1951 г. у в. Кацельня-Баярская Берасьцейскай вобласьці. У 1982 г. закончыў Духоўную сэмінарыю ў Ленінградзе, у 1986 г. - Ленінградзкую Духоўную Акадэмію, пасьля заканчэньня якой быў залічаны ў Сьвята-Ўспенскі Жыровіцкі манастыр, у 1987 г. рукаўскладзены на іерадыякана і іераманаха. У 2001 г. архімандрыт Сафрон атрымаў япіскапскае пасьвячэньне і быў прызначаны на Берасьцейскую катэдру, а ў 2002 г. - стаў эпіскапам Магілёўскім і Мсьціслаўскім. У 2004 г. частка Магілёўскай эпархіі была вылучаная ў новаствораную Бабруйскую эпархію.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG