Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія памежнікі не пусьцілі расейскага праваабаронцу


Беларуска-літоўская мяжа

Беларуска-літоўская мяжа

Беларускія памежнікі высадзілі зь цягніка на беларуска- літоўскай мяжы расейскага праваабаронцу, памочніка старшыні Маскоўскай Хэльсынскай групы Мікалая Збарашэнку.

Гэта адбылося а 19-й гадзіне менскага часу. Праваабаронца ехаў зь Літвы ў Расею цягніком “Вільня-Масква”.

Мікалай Збарашэнка пасьпеў паведаміць, што памежнікі прычынаю затрыманьня назвалі забарону расейскаму грамадзяніну на ўезд у Беларусь.

У 2006 годзе ён быў затрыманы за ўдзел у пікеце з патрабаваньнем спыніць масавыя арышты падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.

Прозьвішча праваабаронцы трапіла ў так званы "чорны сьпіс” разам з прозьвішчамі некалькіх расейскіх антыфашыстаў тры гады таму.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG