Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плякат "Камунізм = фашызм" палічылі антысанітарыяй


Карыкатурны плякат з надпісам "Камунізм ёсьць фашызм", які маладафронтаўцы прыляпілі на помнік Леніну, міліцыянты палічылі антысанітарыяй.

На Міколу Дземідзенку і Ганну Бунько склалі адміністрацыйныя пратаколы і адпусьцілі з будынку міліцыі Маскоўскага раёну Менску. Судзіць маладафронтаўцаў будуць адміністрацыйныя камісіі райвыканкамаў па месцы жыхарства.

Нагадаем, сёньня на плошчы Незалежнасьці актывісты "Маладога фронту" правялі акцыю “Камунізм = фашызм”. Мікола Дземідзенка і Ганна Бунько прыляпілі карыкатурны плякат з адпаведнай назвай на помнік Леніну. Да іх адразу падбеглі супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага раёну і ахоўнікі будынку Дому ўраду. Яны сарвалі плякат і адабралі ў Міколы ўлёткі, які маладзёны зьбіраліся раздаваць мінакам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG