Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галяндзкі маршрут сацыяльнага турызму ў Беларусь


У Галяндыі стартуе тыднёвая сацыяльная вандроўка ў Беларусь. Яе ўдзельнікі – тыя, хто цікавяцца беларускім жыцьцём і культурай, а таксама зацікаўлены ладзіць рознага кшталту праекты ў гэтай краіне, піша нідэрляндзкае выданьне Dé Weekkrant.

Турысты ўбачаць Менск, аднак галоўная мэта сацыяльнатурыстычнага маршруту – Століншчына і яе забруджаныя радыяцыяй вёскі. Вандроўнікі наведаюць мясцовыя школы, дзіцячы дом, шпіталь. Будуць начаваць у сялянскіх хатах, жыць у беларускіх сем’ях.

Як лічаць арганізатары вандроўкі з галяндзкай чарнобыльскай дабрачыннай фундацыі Gichon, “Беларусь нельга параўнаць зь іншымі эўрапейскімі краінамі, у гэтай былой савецкай рэспубліцы час нібыта спыніўся”.

Як паведамляецца на сайце фундацыі, для кожнага з удзельнікаў падарожжа ў незнаёмую Беларусь каштуе 395 эўра (уключна з транспартам, пражываньнем і харчаваньнем).

Разам з сацыяльнымі турыстамі ў беларускае падарожжа накіруюцца прадстаўнікі фонду Gichon, а таксама галяндзкая сьпявачка і тэлевядоўца Марга Булт (Marga Bult). Яна будзе асьвятляць вандроўку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG