Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты хочуць апрануць настаўнікаў у школьную форму


Варынты школьнай формы для вучняў
Варынты школьнай формы для вучняў

Беларускі парлямэнт” зробіць спробу ўвесьці форму для пэдагагічных супрацоўнікаў”. Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы, навукова-тэхнічнаму прагрэсу Ўладзімер Здановіч.

На яго думку, увядзеньне формы для настаўнікаў пазбавіць іх праблем у ва што апрануцца.

Акрамя таго плянуецца заканадаўча замацаваць абавязковае нашэньне школьнай формы вучнямі.

“Цяпер у школе неабходна выконваць дзелавы стыль вопраткі, але гэтае вызначэньне недакладнае, - лічыць дэпутат. - Выпускаецца каля 400 відаў формы для вучняў рознага клясу. Гэта прыводзіць да таго, што вучні падзяляюцца па сацыяльным статусе ўнутры школы. Такога нельга дапушчаць".

Зрэшты, заўважыў дэпутат, "усёй краінай насіць аднолькавую школьную форму было б залішне". "Але прынамсі ў межах адной установы адукацыі на гэта пайсьці варта. А рашэньне пра нашэньне пэўнай формы будуць прымаць бацькоўскія камітэты і рады школы", - паведаміў Уладзімер Здановіч.

Артыкулы пра новаўвядзеньні ўтрымліваюцца ў Кодэксе аб адукацыі, які рыхтуецца да разгляду ў першым чытаньні Палаты прадстаўнікоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG