Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бізнэсоўцы Літвы маюць цікавасьць да беларускага рынку


Пра гэта са спасылкай на амбасадара Літвы ў Менску Эдмінаса Багдонаса паведамляюць літоўскія выданьні.


Паводле словаў дыплямата, цяпер сярод прадпрымальнікаў Літвы, як і іншых краін ЭЗ, назіраецца “сапраўднае ажыўленьне” ў беларускім кірунку.

Амбасадар зьвязвае гэты зрух з тым, што сама бізнэс-атмасфэра ў Беларусі стала больш свабоднай і лібэральнай.

“Скасаваная так званая залатая акцыя, дзякуючы якой дзяржава ў любы час магла зьмяніць статус-кво”", — адзначыў дыплямат. — “Цяпер у Беларусі існуюць вялікія пэрспэктывы і магчымасьці, і іх толькі трэба выкарыстоўваць”.

У Беларусі працуюць каля 370 прадпрыемстваў зь літоўскім капіталам. Да прыкладу, у Гарадзенскай свабоднай эканамічнай зоне дзейнічаюць швейная кампанія E5&Co, лягістычная ATG BEL ды іншыя.
XS
SM
MD
LG