Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Андрэй Лянкевіч перамог у Humanity Photo Awards


У верасьні ў Кітаі яму ўручаць узнагароду за лепшыя журналісцкія здымкі на тэму фальклёру. Працы Лянкевіча прызнаныя аднымі зь лепшых у намінацыі “Сьвяты”.

Фатограф прадставіў на конкурс свае працы пра паганскія традыцыі, якія захаваліся ў сёньняшняй Беларусі.

“Па ўсёй Беларусі здымаў Русальле, Купальле, Юр’ю. Зараз здымаю паганскія камяні,” - кажа пераможца. “Для Беларусі ў гэтай перамозе самае галоўнае тое, што па ўсім сьвеце ўбачаць адметнасьць. Гэта адметнасьць культурніцкая, а не палітычныя. Убачаць, што ёсьць традыцыі, якім тысячы гадоў”.

Міжнародны конкурс для фатографаў ладзіцца Кітайскай фальклёрнай фатаграфічнай асацыяцыяй пры падтрымцы ЮНЭСКА.

Паглядзець фотагалерэю можна ТУТ

Андрэй Лянкевіч нарадзіўся ў 1981г. у Горадні.

Мае ступень бакалаўра гуманітарных навук у галіне эканомікі, атрыманую ў Беларускім дзяржаўным унівэрсітэце.

У 2004—2005 вучыўся ў «Caucasus Media Institute» на сэмінары «World Press Photo» у Ерэване, Армэнія. У якасці адной з частак праграмы некалькі месяцаў жыў і вандраваў зь меншасьцю езідаў у Армэніі, ягоны выніковы фотапраект пра жыцьцё езідаў быў уганараваны прэміяй.

У чэрвені 2008 г. браў удзел у праграме, якая падтрымліваецца «French Association Pour l’Instant», у рамках якой зьняў фотасюжэт «Сучасныя інстытуты сям’і».

Выкладае курс па фотажурналістыцы ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсітэце, беларускім унівэрсітэце ў Вільні (Літва).

Ад 2005 году супрацоўнічае з «European Press Photo Agency» (EPA), у 2007 далучыўся да «Anzenberger agency».

У 2001—2008 гадах супрацоўнічаў зь незалежнай беларускай газэтай «Наша Ніва».

Ягоныя працы тасама публікаваліся ў такіх міжнародных СМІ як «New York Times», «Le Figaro», «Newsweek», «Die Zeit», «Spiegel», «GEO», «GEO Lino», «International Herald Tribune».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG