Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).

***

2003

Нам - 50. – У гасьцях - слухачы.– Архіў: “Маладыя галасы”.

Пяцідзясяты год у гісторыі беларускай Свабоды. Сёньняшняя перадача завяршае нашую гістарычную сэрыю ”На хвалі Свабоды”.

Гэты год адзначыўся ў гісторыі нашага радыё самымі драматычнымі пераменамі за ўсю яго гісторыю. 31 сьнежня выйшлі ў эфір апошні раз праграмы шасьці рэдакцыяў – славацкай, харвацкай, баўгарскай, эстонскай, літоўскай і латыскай. Абсяг вяшчаньня Радыё Свабодная Эўропа скараціўся да чатырох краінаў – Босьніі, Сэрбіі і Чарнагорыі, Македоніі і Румыніі. Такім чынам нават сам назоў Радыё Свабодная Эўропа страціў свой колішні сэнс.

Што да падзеяў 2003 году ў беларускай рэдакцыі, дык гэты год прынёс у наш эфір нямала новага. Была працягнутая традыцыя цыклічных штодзённых перадачаў, у гэтым годзе на нашых хвалях штодня гучалі ”Маладыя галасы” – маладыя беларусы дзяліліся сваімі развагамі пра свой час і сваю прастору. Аўтары ”Вясёлых эсэ для ХХІ стагодзьдзя” распавядалі, як беларусы што робяць. Новыя гістарычныя сэрыі – ”Невядомая БНР” і ”АРА ў Беларусі” напоўніліся багатым гукавым афармленьнем. Урэшце, пачалася ў 2003 годзе і гэтая юбілейная сэрыя – ”На хвалі Свабоды”.

СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***

XS
SM
MD
LG