Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ва Ўкраіне ордэнаў за працу на склад не даюць


Ігар Ліхавы

Ігар Ліхавы

Такую заяву зрабіў амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавы. Амбасадар адказаў на пытаньне “Свабоды”: чаму ўкраінская эканоміка лепей за беларускую спраўляецца з наступствамі эканамічнага крызісу?

“Украіна раней за Беларусь прайшла этапы рэфармаваньня сваёй эканомікі. Мы адразу арыентаваліся на эўрапейскія стандарты. Арыентаваліся на Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю. Прычым зьбіраліся ўступаць у яе адны, а ня з кімсьці”, — патлумачыў спадар Ліхавы.

“Ва Ўкраіне значна больш скарацілася ўнутраная вытворчасьць. І вось чаму: у нас кожны ўласьнік сам вырашае, што яму вырабляць і што яму прадаваць. Для яго гэта галоўнае, а ня тое, што трэба вырабіць і даць справаздачу. У нас за працу на склад ордэнаў не даюць”, — зазначыў амбасадар Украіны.
XS
SM
MD
LG