Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ тры выпадкі сьвінога грыпу ў Беларусі


У Беларусі 20 жніўня выяўлена яшчэ тры лябараторна пацьверджаныя выпадкі заражэньня вірусам грыпу A/H1N1.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя.

Захварэлі дзеці, грамадзяне Беларусі. Яны вярнуліся зь Вялікабрытаніі ў складзе групы, якая выяжджала на аздараўленьне.

Цяпер усе хворыя на лячэньні, іх агульны стан здавальняючы.

Нагадаем, што першым чалавекам, у якога знайшлі вірус грыпу A/H1N1 у Беларусі, стаў грамадзянін Кітаю, які вярнуўся ў нашу краіну пасьля праведзенага на радзіме адпачынку. 19 жніўня вірус “сьвінога грыпу” лябараторна пацьвердзілі.

Хворы, імя якога не называецца, навучаецца ў асьпірантуры БДУ.

10 жніўня ён з жонкай вярнуўся ў Беларусь з вакацыяў, які праводзіў у КНР.

Вечарам 14 жніўня асьпірант зьвярнуўся ў лякарню ў сувязі зь першымі сымптомамі грыпу ў жонкі. Аднак у ягонай жонкі вірус А/Н1N1 мэдыкі не знайшлі.

Усяго ў сьвеце, па дадзеных САЗ, лябараторна пацьверджаныя выпадкі заражэньня вірусам грыпу A/H1N1 зарэгістраваны ў больш за 150 краінах сьвету. Захварэлі больш 200 тыс. чалавек, памерлі - звыш 2 тысячаў.
XS
SM
MD
LG