Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Летні маратон. У “Вольнай студыі” Міхась Чарняўскі


Мы працягваем маратон “Вольных студый”, якія прагучалі на нашых хвалях цягам апошніх шасьці гадоў. Сёньня гутарка з гісторыкам Міхасём Чарняўскім


Эфір 31 жніўня 2008 году.


1 верасьня 2008 году споўнілася 80 гадоў зь дня народзінаў Расьціслава Лапіцкага – кіраўніка ды ідэоляга антыкамуністычнага падпольля на Мядзельшчыне й Смаргоншчыне (1948–1950). Засуджаны савецкім судом да найвышэйшай меры пакараньня, ён адмовіўся прыняць памілаваньне ад Вярхоўнага Савету БССР і быў расстраляны ва ўрочышчы Красны Беражок пад Вялейкай.

Міхась Скобла: Спадар Міхась, ваша першая публікацыя на гэтую тэму пад назвай “Расьціслаў Лапіцкі – з кагорты невядомых герояў” зьявілася яшчэ ў 1997 годзе ў газэце “Беларуская маладзёжная”. А калі вы ўвогуле ўпершыню пачулі гэтае прозьвішча?



Міхась Чарняўскі: Гэта было вельмі даўно, яшчэ ў 1951 годзе, калі я пайшоў у пятую клясу Мядзельскай школы. Аднойчы нам на ўрок батанікі прынесьлі цудоўныя малюнкі, намаляваныя на тыльным баку шпалеры каляровымі алоўкамі. Я трошкі захапляўся маляваньнем, і мне гэтыя малюнкі спадабаліся. А хто маляваў? І тут старшаклясьнікі, людзі больш спрактыкаваныя, патлумачылі, што аўтар малюнкаў – “наш Славік Лапіцкі, якога расстралялі за тое, што ён быў за Беларусь”. Гэтае паведамленьне, што нашага вучня “расстралялі за Беларусь”, мяне вельмі ўразіла.

Арганізацыя Лапіцкага была створаная на Мядзельшчынеў, у Мядзельскай школе, дастваралася яна ў Смаргоньскай школе. Яе ўдзельнікаў аб’ядноўваў антыкамунізм. Падкрэсьлю, што арганізатарам, ідэолягам і натхняльнікам падпольля быў Расціслаў Лапіцкі – асоба надзвычай моцная, нават геніяльная. Вакол яго гуртавалася пераважна школьная моладзь. Калі арганізацыю выкрылі, было асуджана ўсяго дзевятнаццаць чалавек. Двое, Расьціслаў Лапіцкі і Факунда Несьцяровіч, былі прыгавораныя да расстрэлу. Зянон, Аўгусьцін і Ганна Ахрамовічы, Восіп Блізьнюк, Анатоль Карней, Юзаф Качэрга, Эдуард Сташкевіч, Тадэвуш Хацілоўскі, Леакадзія і Часлаў Цыбоўскія, Тамара Юшкевіч – да дваццаці пяці гадоў зьняволеньня. Тацьцяна Юшкевіч, Канстанцін Іваноўскі, Зьбігнеў Пашкевіч, Марыя Барташэвіч былі асуджаныя да дзесяці гадоў няволі, Часлава Ашукоўская – да васьмі. Адзін з падпольшчыкаў, Генадзь Нафрановіч, падчас затрыманьня застрэліўся.


Паўтор гэтай перадачы ў эфіры "Свабоды" 20 жніўня. Цалкам чытаць перадачу
ТУТ.
  • 16x9 Image

    Міхась Скобла

    Міхась Скобла нарадзіўся ў 1966 годзе на Гарадзеншчыне. Скончыў філфак БДУ, працаваў у Міністэрстве культуры і друку, у рэдакцыі часопіса «Роднае слова», у выдавецтве «Беларускі кнігазбор». Сябра СБП і БАЖ.

XS
SM
MD
LG