Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АДС правядзе праймэрыз


Рабочая група, якой даручылі выпрацаваць мэханізм абраньня адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл, прапануе зрабіць гэта шляхам праймэрыз — папярэдняга галасаваньня.

Пра гэта “Свабодзе” сёньня паведаміў кіраўнік рабочай групы — намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін.

“Спачатку пройдзе праймэрыз. Яму будуць папярэднічаць рэгістрацыя кандыдатаў і іхная агітацыйная кампанія. Мы разьлічваем, што ў гэтым галасаваньні прыме ўдзел каля 100 тысяч выбарцаў. Калі ж ніводзін кандыдат не набярэ больш за 50% галасоў, то пройдзе другі этап — Кангрэс дэмакратычных сілаў”.

Леў Марголін паведаміў, што ў рабочай групе працавалі прадстаўнікі 12 суб'ектаў кааліцыі. Кіраўнік групы патлумачыў, што зацьвярджаць рашэньне рабочай групы ніхто ня будзе, але кожная з 12 арганізацыяў ратыфікуе гэты дакумэнт. Да 1 верасьня рабочая група канчаткова завершыць сваю працу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG