Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зьявіцца іранскі банк


Экспартны банк Ірану, банкі “Садэрат” і “Рэфах” стануць заснавальнікамі банку ў Беларусі.

Кіроўны дырэктар Экспартнага банку Ірану Каруш Парвізіян заявіў агенцтву FARS News, што новы банк у Беларусі ствараецца ў сувязі з тым, што экспартэрам патрабуюцца крыніцы фінансаваньня.

Раней міністар эканомікі і фінансаў Ірану Самсэдзін Хасэйні абвясьціў пра пляны краіны разьвіваць супрацоўніцтва ў банкаўскай сфэры зь іншымі дзяржавамі.

Паводле дадзеных Нацбанку, на 1 ліпеня 2009 году ў Беларусі працуе 31 банк з 303 філіяламі.

У статутных фондах 25 банкаў прысутнічае замежны капітал.

У тым ліку 8 банкаў створаныя са 100-адсоткавым замежным капіталам.

На тэрыторыі Беларусі знаходзяцца таксама восем прадстаўніцтваў замежных банкаў — з Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Нямеччыны, а таксама Міждзяржаўнага банку СНД, нагадвае БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG