Лінкі ўнівэрсальнага доступу

20 жніўня Аляксандар Лукашэнка наведае Талачынскі раён Віцебскай вобласьці. Грамадзкі актывіст Мікалай Пятрушэнка падае сцэны з жыцьця свайго горада напярэдадні візыту кіраўніка дзяржавы:

“Непадалёк ад будынку райвыканкаму праходзіў мужык. Патэлефанаваў сваёй жонцы, што забыўся выключыць газавую пліту. Да яго адразу падышлі двое ў цывільным. Кажуць: “Спыніце перамовы!”

Міліцыянты загадалі зачыніць усе форткі і зашторыць усе вокны на цэнтральных вуліцах. Сказалі, каб людзі не высоўваліся.

Загадалі таксама лішні раз па вуліцах не хадзіць.

Паштарка, якая разносіла газэты, вырашыла пацікавіцца ў пэнсіянэркі, як жыцьцё. Адразу падышлі людзі ў цывільным з загадам: “Праходзьце, не затрымлівайцеся”. Усё тлумачаць захадамі бясьпекі.

Паводле маёй інфармацыі, у Талочын нагналі болей за дзьве сотні супрацоўнікаў міліцыі і спэцслужбаў: з Воршы, Віцебску, Дуброўны.

Усю ноч на палях вакол райцэнтру працавалі камбайны, убіралі збожжа.

Усю ноч асфальтавалі вуліцы, падмяталі паўсюль.

Карова жыхаркі Талачына Зоі Сьцяпанавай сёньня стаіць у хляве. Улады загадалі не выганяць каровы на пашу.

Усе банкі і крамы не працуюць.

На вуліцы Садовай, дзе я жыву, дзяжурыць міліцэйская машына”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG