Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Новае жыцьцё”: ці будзе штурм а 19 гадзіне?


будынак царквы "Новае жыцьцё"

будынак царквы "Новае жыцьцё"

Вернікі-пратэстанты царквы “Новае жыцьцё” мусяць сёньня вечарам, на загад судовых выканаўцаў аддаць гарадзкім уладам ключы ад будынку і пакінуць свой храм.

Пастар царквы “Новае жыцьцё” Вячаслаў Ганчарэнка паведаміў, што вернікі самастойна з храму не сыдуць.

Сёньня а 19-й вечара стартуе музычны маратон, які будзе цягнуцца 7 гадзінаў. Пастары іншых пратэстанцкіх цэркваў прыедуць у будынак “Новага жыцьця” разам з музычным гуртамі.

Юрыст “Новага жыцьця” Сяргей Луканін патлумачыў Свабодзе, што вернікі сьпевамі будуць славіць Бога.

Такім чынам пратэстанты іншых рэлігійных суполак выкажуць сваю салідранасьць зь вернікамі "Новага жыцьця".

Ад 2005 года ўлады Менску спрабуюць адабраць у вернікаў будынак.



У 2005 годзе ўлады Менску пазбавілі вернікаў зямельнага надзелу, а потым і будынку. У якасьці кампэнсацыі за будынак плошчай 1 700 квадратных мэтраў ім прапанавалі 37 з паловай мільёнаў рублёў (каля 16 000 даляраў).

У 2006 годзе вернікі “Новага жыцьця” трымалі галадоўку, да якой далучыліся пратэстанты іншых суполак. Тады пастара царквы выклікалі ў адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі і папрасілі спыніць галадоўку, паабяцаўшы ў судзе вырашыць на карысьць вернікаў усе спрэчныя пытаньні.

Судовыя працэсы цягнуліся тры гады, і ўрэшце суд адмовіў вернікам па ўсіх пазыцыях.

Тым часам вернікі “Новага жыцьця”, якіх больш за тысячу чалавек, зрабілі ў храме аўтаномныя камунікацыі і новы рамонт.


Царква "Новае жыцьцё"
Суполка “Новае жыцьцё” належыць да хрысьціянаў поўнага Эвангельля, як і яшчэ тры найбуйнейшыя пратэстанцкія супольнасьці — баптысты, пяцідзясятнікі і адвэнтысты Сёмага дня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG