Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пераглядаюць прысуд Дубскаму


Арцём Дубскі, суд 7 ліпеня

Арцём Дубскі, суд 7 ліпеня

А 10-й раніцы судовага калегія Магілёўскага абласнога суду пачала разгляд касацыйнай скаргі актывіста Маладога фронту Арцёма Дубскага. Сам Арцём у залі не прысутнічае. У судзе працуе здымачная група БТ.

Адвакатка Тамара Сідарэнка просіць зьмяніць пакараньне на ўмоўнае і прымяніць у дачыненьні да Арцёма Дубскага амністыю. Дзяржаўны абвінаваўца Багамолаў заклікае суд пакінуць прысуд бязь зьменаў.

Падтрымаць Дубскага прыйшло пад 20 чалавек. Сярод іх: маці зьняволенага Алена Дубская, моладзевыя лідэры Артур Фінькевіч і Зьміцер Дашкевіч.

Будынак суду звонку і ўнутры ахоўваюць болей за 10 мілінцянтаў.

7 ліпеня Асіповіцкі раённы суд пакараў актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” годам зьняволеньня за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня ў “справе 14-ці”.
XS
SM
MD
LG