Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камунальнікі адкажуць за крымінал


Дэмакратычны актывіст з Мазыра Павал Наздра накіраваў генэральнаму пракурору Рыгору Васілевічу ліст, у якім просіць распачаць крымінальную справу за зьдзек з гісторыка-культурных каштоўнасьцяў і воінскай магілы.


Маюцца на ўвазе жнівеньскія раскопкі камунальным прадпрыемствам “Мазырцепласеткі” старых габрэйскіх могілак і брацкай магілы на вуліцы Рыжкова. Камунальнікі мянялі тут цеплатрасу, не зважаючы на асаблівы статус тэрыторыі.

Актывіст просіць прыцягнуць таксама да адміністрацыйнай адказнасьці пракурора Мазырскага раёну – за парушэньне заканадаўства пра звароты грамадзянаў.

З нагоды раскопак спадар Наздра зьвяртаўся да пракурора з заявай, аднак захадаў пракурорскага рэагаваньня той не зрабіў, а пераадрасаваў заяву ў Мазырскі райвыканкам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG