Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты палічылі дзеяньні Насты Палажанкі законнымі


Наста Палажанка

Наста Палажанка

Намесьніца старшыні “Маладога фронту” Наста Палажанка атрымала ліст з міліцыі Валожынскага раёну аб тым, што адміністрацыйная справа супраць яе спынена.


25 ліпеня ў Івянцы падчас моладзевага каталіцкага фэсту Насту затрымалі дружыньнікі касьцёла. Дзяўчына распаўсюджвала на канцэрце буклеты аб беларускай нацыянальнай сымболіцы. Дружыньнікі здалі дзяўчыну міліцыянтам, якія дзяжурылі на мерапрыемстве.

У торбе міліцыянты знайшлі 22 буклеты. Яны склалі пратакол за распаўсюджваньне друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных.

У сваім лісьце міліцыянты паведамілі, што нічога крамольнага ў буклетах яны не знайшлі.

Наста Палажанка мяркуе, што цяпер яна можа забраць зь міліцыі ўсе інфармацыйныя матэрыялы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG