Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

20 жніўня а дзясятай гадзіне ў Магілёўскім абласным судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Арцёма Дубскага.


У канцылярыі суду паведамілі, што ў парадку дня разгляд скаргі ёсьць. Яе разгледзіць судовая калегія ў складзе трох судзьдзяў. Дакладчыкам будзе выступаць судзьдзя Андрэй Яфрэмаў. У канцылярыі не выключаюць, што судовае паседжаньне можа быць адмененае.

Даведацца, ці будзе прысутнічаць на разглядзе сваёй скаргі сам Арцём Дубскі, не ўдалося.

У прэс-службе незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” паведамілі, што падтрымаць на судзе Арцёма прыедзе да двух дзясяткаў ягоных паплечнікаў. Маладафронтаўцы не выключаюць, што Дубскага абласны суд вызваліць з-пад варты, як тое было з Артурам Фінькевічам 5 лютага 2008 году. У прэс-службе таксама адзначылі, што ад 7 ліпеня ў сямнаццаці гарадах Беларусі былі праведзеныя дзясяткі акцыяў салідарнасьці са зьняволеным актывістам.

7 ліпеня Асіповіцкі раённы суд пакараў актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” годам зьняволеньня за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня ў “справе 14-ці”.

Пасьля суду хлопец абвясьціў галадоўку на знак пратэсту супраць дзеяньняў адміністрацыі бабруйскага сьледчага ізалятара. Яго прымушалі напісаць заяву пра перавод у папраўчую калёнію.

Днямі Арцём Дубскі пагражаў новай галадоўкай. Адміністрацыя калёніі прымушала яго расьпісацца ў тым, што ён азнаёміўся з пратаколамі судовай справы, аднак дакумэнтаў яму не паказвалі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG