Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвіны грып - у Беларусі, галоўны лекар ня ведаў


У Беларусі выяўлены першы факт заражэння грыпам А/Н1N1. Хворы - грамадзянін КНР, які 10 жніўня прыбыў у Беларусь з Кітаю.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрстве аховы здароўя Беларусі.

Выяўлена 37 чалавек, з якімі кантактаваў хворы.

Яшчэ а 12-й гадзіне на прэсавай канфэрэнцыі намесьніца міністра аховы здароўя, галоўны санітарны лекар Валянціна Качан сьцьвярджала, што лябараторна пацьверджаных выпадкаў ў Беларусі на 19 жніўня не зарэгістравана.

Колькасьць хворых у некаторых краінах:

  • Вялікая Брытанія - 12 903
  • Нямеччына - 12 493
  • Расея - 180
  • Польшча - 150
  • Літва - 40


Як засьцерагчыся ад заразы

Вірус можа патрапіць у арганізм праз рукі, калі чалавек датыкаецца да інфікаванай паверхні.

Парады:
  • Мыць рукі з мылам цягам 20 сэкундаў;
  • Кашляць і чхаць у сурвэтку ці кулак.
Калі чалавек захварэў:
  • Заставацца дома;
  • Устрымацца ад наведваньня публічных месцаў;
  • Пакідаць хворае дзіця дома, акрамя тых выпадкаў, калі яму патрэбная мэдычная дапамога;
  • Піць як мага болей вадкасьці;
  • Стварыць спакой;
  • Не дапускаць кантакту са здаровымі.
27 траўня 2009 году грамадзянка Беларусі шпіталізаваная ў Маскве з падазрэньнем на грып A/H1N1. Кабету накіравалі ў адзін з маскоўскіх шпіталёў.

Агулам хворых у сьвеце зарэгістравана 219 681. Памерлі дагэтуль 1882, паведамляе Усясьветная арганізацыя аховы здароўя.

Генэральны дырэктар эўрапейскага бюро Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя Маркс Данзон заявіў, што сьвет стаіць на парозе пандэміі з новым вірусам.

“Мы ўсьведамляем, што вірус можа быць непрадказальным. Сёньня ён можа быць мяккім, а заўтра вельмі небясьпечным з-за мутацыі”.

Усясьветная арганізацыя аховы здароўя абвясьціла, што ўводзіць шосты максымальны ўзровень пагрозы пандэміі новага грыпу. Паводле мэдыкаў, хуткага распаўсюду інфэкцыі можна чакаць сёлета восеньню.




H1N1
...падтып віруса А быў знойдзены ў 1931 годзе амэрыканскім навукоўцам Рычардам Шоўпам. Варыянт вірусу H1N1 стаў прычынай гішпанскай пандэміі грыпу, якая забіла 20-40 мільёнаў чалавек ва ўсім сьвеце ў 1918-1919 гады.

Сымптомы захворваньня. Прыкметы вельмі падобныя да прыкметаў захворваньня на звычайны грып:
  • Гарачка;
  • Кашаль;
  • Боль у глотцы;
  • Галаўны боль;
  • Дрыжыкі па целе і стомленасьць;
  • Ваніты;
  • Бягунка;
  • Частае і цяжкое дыханьне;
  • Пасіненьне скуры;
  • Адмаўленьне ад піцьця;
  • Адсутнасьць рэакцыі;
  • Адсутнасьць мочаспусканьня;
  • Адсутнасьць сьлёз, калі чалавек плача.
У малых дзяцей тыповыя сымптомы могуць не праяўляецца. У іх можа быць цяжкое дыханьне, слабая актыўнасьць.
XS
SM
MD
LG