Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяцей і студэнтаў правераць на сьвіны грып


Каля 13 тысяч дзяцей будуць правераны на вірус А/H1N1 перад пачаткам навучальнага году.

“Гэта арганізаваныя групы дзяцей, якія пабывалі на вакацыях у Італіі, Вялікай Брытаніі, Нямеччыне, Бэльгіі, Аўстрыі. Сьпіс краін яшчэ будзе ўдакладняцца”, — заявіла галоўная санітарная лекарка Беларусі, намесьніца міністра аховы здароўя Валянціна Качан.

Таксама правераць і замежных студэнтаў.

“Адмяніць вірус мы ня можам. У нас высокі адсотак міграцыі насельніцтва. У прыватнасьці, з 23 жніўня па 7 верасня будзе праходзіць мэдагляд замежных студэнтаў, якія засяляюцца ў інтэрнаты”, — паведаміла Качан.

“Ніводнага выпадку віруса “сьвінога грыпу” ў Беларусі не зафіксавана”, — заявіла Качан, перадае Інтэрфакс.

XS
SM
MD
LG